"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

Мінск: прадстаўнікі ДАІ прамовяць да каталіцкай моладзі

11 снежня 2010 г. у мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у 21.00 распачнецца малітоўнае чуванне моладзі з усёй архідыяцэзіі. Адметнасцю сёлетняй сустрэчы, якая адбываецца ў перыяд Адвэнту — часу радаснага чакання Нараджэння Божага, — стане ўдзел у чуванні прадстаўнікоў ДАІ.

Падчас святой Імшы ў 22.00 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прамовіць гамілію, у якой распавядзе, як кіравацца духоўнымі дарожнымі знакамі ў сваім жыцці. Затым супрацоўнікі Дзяржаўнай аўтаінспекцыі, якія прыбудуць па запрашэнні Мітрапаліта, звернуцца да маладых людзей з прамовай на тэму бяспекі на дарозе.

Праграма начнога чування моладзі:
21.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
21.30 — спеў хору і падрыхтоўка да св. Імшы;
22.00 — святая Імша;
23.30 — дзяленне аплаткай з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча;
00.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
01.00 — святы Ружанец (частка Хвалебная);
02.00 — тэатральная пастаноўка;
02.30 — прэзентацыя скаўцкага руху ў Беларусі;
03.30 — пасілак;
04.15 — малітва праслаўлення;
05.45 — містэрыя святла;
06.00 — благаслаўленне на заканчэнне чування.
 

Афіша: 

Уваход для карыстальнікаў