"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

Малітва за адзінства хрысціянаў

18–25 студзеня 2011 г. ва ўсім свеце будзе праходзіць 44 Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Да гэтай малітвы далучаецца і Каталіцкі Касцёл у Беларусі. У межах тыдня 22 студзеня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) адбудзецца супольная малітва прадстаўнікоў розных канфесій Беларусі. Распачнецца набажэнства ў 19.30.

Сёлета матэрыялы Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў падрыхтаваны хрысціянамі ў Іерусаліме. Дэвізам стануць евангельскія словы з Дзеяў Апосталаў: «Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам».

--
Айцец Аляксандр Улас OFM Conv
Адказны за СМІ пры Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Навіны: 

Уваход для карыстальнікаў