"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

Хрысціянская фракцыя

Заява Хрысціянскай Фракцыі (праект).

Мы, сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі прытрымліваемся меркавання, што хрысціянскія прынцыпы, заяўленыя ў Праграме партыі, у першую чаргу павінны быць рэалізаваныя ў унутрыпартыйным жыцці. Немагчыма прынесці хрысціянскія каштоўнасці ў палітыку, калі яны не стануць нормай паўсядзённага жыцця кожнага з нас.

Таксама нас яднаюць не толькі хрысціянская мараль і хрысціянскія каштоўнасці, але і постаць Таго, Хто іх увасобіў і нам даў - постаць Госпада Ісуса Хрыста.

Хрысьціянская дэмакратыя прадугледжвае напаўненьне дэмакратычным і духоўным зместам усіх без выключэньня сфер грамадскага і асабістага жыцьця.

Таксама партыя, калі яна хоча мець аўтарытэт і уплыў на грамадства, павінна быць выразнікам памкненняў людзей, быць побач з людзьмі і даваць адказы на актуальныя праблемы. Ні адна вострая праблема грамадства не павінна быць пакінутай без увагі.

Добрае імя лепш за вялікае багацце (Прыпавесці Саламона 22:1). Мы дорага цэнім нашае добрае імя і устрымліваемся ад усяго, што можа паставіць яго пад пагрозу. У любых выпадках мы паступаем правільна, незалежна ад кошту, які прыйдзецца заплаціць.

Хрысціянская фракцыя выступае за (п. 2.8. Праграмы):

  • Народаўладдзе. Адзінай крыніцай улады з'яўляецца народ. Аналагічна адзінай крыніцай улады ў партыі з'яўляецца партыйная маса.
  • Палітыка нацыянальных інтарэсаў павінна быць стрыжнем усёй унутранай палітыкі Беларусі. Аналагічна і палітыка партыйных інтарэсаў (а не інтарэсаў асобных кіраўнікоў) павінна быць стрыжнем палітыкі партыі. Ні ў якім выпадку недапушчальна рабіць інтарэсы кіраўніцтва вышэй інтарэсаў партыйнай масы. Не народ для урада, а урад для народа.
  • У грамадзтве (і ў партыі) павінны паважацца правы кожнага чалавека, дапускацца плюралізм думак (п. 4.4. Праграмы).
  • Цэнзура не дапускаецца. Кожны мае права на атрыманьне і распаўсюджаньне інфармацыі. Дзяржава (і партыя) не можа перашкаджаць свабоднаму абмену інфармацыяй. (п. 5.6. Праграмы).
  • Салідарнасьць - гэта гатоўнасьць кожнага чалавека падтрымліваць адзін аднаго, узаемадапамога людзей. Салідарнасьць дае тое, чаго не магчыма дасягнуць прымусам. Гэта падмурак. (п. 5.8. Праграмы).
  • Неабходнасьць духоўнага абуджэньня, адраджэньня ў людзкіх душах стваральнага,  аптымістычнага, хрысьціянскага й патрыятычнага сьветапогляду - найпершая, найгалаўнейшая місіяй хрысціянскай дэмакратыі.

Усё, што спрыяе выкананню гэтай місіі, з’яўляецца добрым, і мы гэтым будзем займацца. Усё, што не спрыяе гэтаму, з’яўляецца злом, і мы ад гэтага ўхіляемся.

Replied

У субботу ў Магілёве у клубе "Кола сяброў" адбылася сустрэча Віталя Рымашэўскага з Фракцыяй. Хто там быў - распавядзіце, што там адбывалася?

Уваход для карыстальнікаў