"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

Рашэння аб удзеле ці няўдзеле Хрысціянскай фракцыі ў унутрыпартыйных спрэчках дагэтуль няма.

Шаноўныя сябры!
Паведамляю вам, што агульнага рашэння аб удзеле ці няўдзеле Хрысціянскай фракцыі ў унутрыпартыйных спрэчках дагэтуль няма.
На нядзелю 4 снежня прызначана паседжанне Нацыянальнай рады. У парадак дня уключана і наша пытанне. Назвалі яго так: № 3. Пашырэнне БХД як “народнай партыі” і паглыбленне хрысціянскага духу партыі.

Зараз стаіць пытанне: што будзем рабіць? На сёнешні дзень склаліся дзьве ўзаемна выключальныя пазіцыі:

1. Удзельнічаем у дыскуссіі, патрабуем выканання рашэнняў Рады, выводзім недобрасумленных партыйных функцыянераў на чыстую ваду. Вылучаем сваіх прадстаўнікоў у Управу і Рэвізійную камісію (чаго, дарэчы, больш за ўсё і баяцца партыйныя функцыянеры).

2. Спроба легалізаваць Фракцыю была памылкай. Усе гэтыя спрэчкі да дабра не давядуць. Будзем займацца і надалей сваёй справай, а займацца партыйнымі рэформамі – толькі губляць час.

Ёсць і трэцяя, прамежкавая пазіцыя: займаемся дзейнасцю (як у п.1), але не называем сябе фракцыяй, каб гэта, барані Божа, не прывяло да раскола.

Шаноўныя сябры, часу застаецца мала, трэба было б узгадніць пазіцыі: Ці ідзем мы на Нацыянальную раду, і калі ідзем, то з якой мэтай і з якім пасланнем?

P.S. Сябры, ад сябе я бы сказаў, што на Раду прыехаць трэба было б, хаця б для таго, каб пабачыць адзін аднаго. У нас няма пакуль што магчымасці збірацца разам для абмеркавання пытанняў, напрыклад, узаемнай дапамогі і падтрымкі. У перапынку паміж паседжаннямі Рады якраз такі і будзе магчымасць пагаварыць.
 

=
З павагай, Леанід Скарабагаты

 

 

==
Если это письмо пришло к вам по ошибке, и вы не хотите получать наши новости, нажмите ссылку в конце страницы. Или ответьте на это письмо, в теме указав "отписаться от рассылки".

Уваход для карыстальнікаў