"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

Два лісты ў падтрымку дзяцей-сірот

Усіх, каму неабыякавы лёс дзяцей-сірот, запрашаем падпісаць лісты ў іх падтрымку. Першы ліст датычны дзяцей, якія чакаюць усынаўлення, другое закранае дзяцей, якія ўжо знайшлі сабе сям'ю, а таксама прыёмных бацькоў.

Першы ліст могуць падпісаць усе жадаючыя. У лісце гаворыцца пра тое, што ў Беларусі больш за 14.000 дзяцей гадамі чакаюць усынаўлення. У той жа час многія людзі задумваюцца аб усынаўленні і гатовыя ўзяць гэтых дзяцей, але не маюць доступу да інфармацыі аб дзецях. Вырашыць гэтую праблему магчыма, калі размясціць у адкрытым доступе інфармацыю аб дзецях-сіротах з фатаграфіямі, з пазначэннем імя, даты нараджэння і іншых дадзеных. Поўны тэкст ліста можна прачытаць тут: http://mihck.info/node/176. Падпісаць ліст можна он-лайн.

Другі ліст закранае тых дзяцей, якія ўжо знайшлі сабе сям'ю. Рэспубліканскі бюджэт Беларусі і мясцовыя бюджэты прадугледжваюць пэўныя сумы на падтрымку дзяцей-сірот, якія жывуць у прыёмных і апякунскіх сем'ях. У той жа час значная частка прыёмных сем'яў не атрымлівае таго, што ім гарантуе дзяржава. Падпісаць гэты ліст запрашаем толькі тых бацькоў, якія ўжо ўзялі на выхаванне або ўсынавілі дзяцей. Азнаёміцца з тэкстам ліста можна тут: http://mihck.info/node/77

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: http://mihck.info/contact , альбо на тэлефоны Гарачай линии.

==
З павагай, Леанід Скарабагаты

 

==
Если это письмо пришло к вам по ошибке, и вы не хотите получать наши новости, нажмите ссылку в конце страницы. Или ответьте на это письмо, в теме указав "отписаться от рассылки".

 

Уваход для карыстальнікаў