"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

Справаздача хрысціянскай фракцыі за лета 2012

Лінія прававой дапамогі

Традыцыйна фракцыя займалася праваабарончымі і сацыяльнымі праграмамі. У прыватнасці, працягвала працаваць лінія прававой дапамогі, якая дапамагала не толькі сябрам Фракцыі, але і іх блізкім.

Сумесны адпачынак на азёрах

Па традыцыі штолета арганізуецца сумесны выезд сем’ямі на азёры. Гэтым летам адбыліся два выезды па дзесяць дзён, усяго прынялі удзел 12 сем’яў. Праграма сумеснага адпачынку існуе з 2010 года. Магчыма, вам будзе цікава даведацца, што ў першую паездку з намі збіраўся ехаць анархіст Яўген Васьковіч.

Вызваліцца з-пад юрысдыкцыі цэнтральнага офіса БХД

Яшчэ адна добрая навіна – тое, што нам нарэшце удалося вызваліцца з-пад юрысдыкцыі цэнтральнага офіса БХД. Гэта было не так проста. Трэба улічваць, што мы імкнуліся не толькі выйсці з-пад іх кантролю, але пры гэтым стараліся захаваць гарызантальныя сувязі. Мы спрабавалі розныя варыянты, і нарэшце форма арганізацыі была знойдзена. Але за сваю незалежнасць мы заплацілі кошт – прадстаўнікоў Фракцыі зараз няма ў кіруючых структурах БХД.

Праблемаў з візамі не прадбачыцца

Есць пэўныя поспехі ў міжнародных стасунках. Але пра гэта ў наступным лісце.

Палітзняволеныя

На пачатку лета мы накіравалі у амбасады і у еўрапейскія структуры зварот з просьбай паспрыяць вызваленню палітзняволеных, але бачных вынікаў гэта не прынесла.

Падчас розных канферэнцыяў і іншых мерапрыемстваў, дзе прымаліся рэзалюцыі аб вызваленні палітзняволеных, нашыя прадстаўнікі заўсёды ўносілі прапанову уключыць у тэкст рэзалюцыі імёны тых вязняў, якіх не прызнаюць замежныя праваабаронцы. Але і гэтыя нашыя прапановы не мелі поспеху – мы кожны раз аказваліся ў меньшасці.

Такім чынам, на жаль, мы вымушаныя прызнаць, што слаба удзельнічалі ў справе падтрымкі палітзняволеных. У нас няма свайго уласнага бачання, як можна дапамагчы нашым таварышам, якія пакутуюць за кратамі. Але мы гатовыя да супрацы з ініцыятывамі, якія ведаюць, што і як для гэтага зрабіць.
==
Прэсслужба Фракцыі

.
Калі гэты ліст прыйшоў да вас выпадкова, і вы не жадаеце атрымліваць рассылку, адкажыце на гэты ліст, пазначыўшы “адпісацца ад рассылкі”.

 

Уваход для карыстальнікаў