"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

ХХ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў вырушыць 27 чэрвеня

27 чэрвеня 2010 г. з мінскай архікатэдры вырушыць ХХ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў. Распачнецца яна з цэлебрацыі святой Імшы ў 8.15, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У 10.00 арцыпастыр удзеліць благаслаўленне ўдзельнікам пілігрымкі і яны распачнуць пяцідзённы шлях у Нацыяльнальны санктуарый.

Пілігрымку ўзначаліць пробашч мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Антоні Клімантовіч. У малітоўным падарожжы прымуць удзел каля 300 чалавек. Акрамя вернікаў мінскіх парафій у групу ўваходзяць прадстаўнікі парафій у Нясвіжы, Бабруйску, Гомелі, а таксама з Расіі.

Пілігрымка прысвечана ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. З гэтай нагоды ў Будславе штогод 1–2 ліпеня адбываюцца адпустовыя набажэнствы.
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

З павагай,
--
кс. Аляксандр Амяльчэня, Адказны за СМІ пры Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

 

Навіны: 

Уваход для карыстальнікаў