"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

Сустрэча байкераў

8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету.

Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.

Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у рыцарскіх баях на жалезных конях. Будзе магчымасць праехацца на матацыкле і пазнаёміцца з байкерамі.

Усім будзе аказаны шчыры і гасцінны прыём.
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 216 99 82.

З павагай,
-- Айцец Аляксандр Улас OFM Conv
Адказны за СМІ пры Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Афіша: 

Уваход для карыстальнікаў