"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

Аб прэзідэнцкіх выбарах 2010

Добры дзень!

Прапануем уключыць у парадак дня Нацыянальнай Рады 7.08.2010 два пытанні:

1. Узгадаем, для чаго было прынята рашэнне вылучыць кандыдата ў прэзідэнты. Першапачаткова размова ішла аб тым, што арганізацыя, якая здолела вылучыць кандыдата на пасаду прэзідэнта. рэзка падымае свой рэйтынг. Нас адразу пачынаюць паважаць, прымаць на больш высокім узроўні, павялічваецца наш уплыў, з намі пачынаюць лічыцца.

І галоўнае - у нас з'яўляецца больш магчымасцяў: больш моцная праваабарона, больш замежных паездак, больш візаў, больш сацыяльных праграм.

Вельмі цікава даведацца, якія за прайшоўшы год мы атрымалі новыя магчымасці і як імі скарысталіся.

2. На сёнешні дзень ніяк не урэгулявана пытанне адказнасці кандыдата ў прэзідэнты перад тымі, хто яго вылучыў. Калі раптам атрымаецца, што кандыдат не апраўдаў даверу - што будзем рабіць?

Такім чынам, прапануем уключыць у парадак дня Нацыянальнай Рады 7.08.2010 два пытанні:

1. Справаздача кандыдата ў прэзідэнты. Што канкрэтна было зроблена, якія рэальныя вынікі і што атрымалі з гэтага ўдзельнікі БХД?

2. Аб адказнасці кандыдата ў прэзідэнты за выкананне (не выкананне) рашэнняў Управы, Нацыянальнай Рады і З'езду.

Па праграме Віталя Рымашэўскага:

п.4. Беларускае самакіраванне
"Уладу - людзям, якія жывуць тут, а не раённай ці абласной мафіі". Слова "мафіі" прапаную зьмяніць на "бюракратам".

Адміністрацыйная рэформа: кіраванне краінай будзе больш эфектыўнае, калі Беларусь будзе падзеленая не на шэсць савецкіх абласцей, а на 23 рэгіёны (Аршанскі, Бабруйскі, Баранавіцкі і г.д.). - гэты пункт прапануем выдаліць.
 

==
С уважением, Леонид Скоробогатый
http://zolak.org

==
Если это письмо пришло к вам по ошибке, и вы не хотите получать наши новости, нажмите ссылку в конце страницы. Или ответьте на это письмо, в теме указав "отписаться от рассылки".

Уваход для карыстальнікаў