"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

Шаноўныя сябры! Адзін наш таварыш трапіў у шпіталь, магчыма на некалькі месяцаў. Бальніца знаходзіцца ў в. Сасноўка, 15 км ад Віцебска ў бок Оршы.

Ёсць вострая неабходнасць адвозіць перадачы. Мы аплоцім усе выдаткі, але патрэбны людзі, якія маглі б хаця б раз на месяц наведаць Сасноўку і адвезці перадачу.

Калі ў вас ёсць такая магчымасць – будзем вельмі ўдзячны.
Тэлефануйце, калі ласка, +375 29 501-87-81

==
З павагай, Леанід Скарабагаты

 

Усіх, каму неабыякавы лёс дзяцей-сірот, запрашаем падпісаць лісты ў іх падтрымку. Першы ліст датычны дзяцей, якія чакаюць усынаўлення, другое закранае дзяцей, якія ўжо знайшлі сабе сям'ю, а таксама прыёмных бацькоў.

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у акцыі па зборы калядных падарункаў для дзяцей у прыёмных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, а таксама для дзяцей-інвалідаў. Акцыя праходзіць у Мінску і яшчэ 17 раённых цэнтрах штодня з 22 снежня 2011 па 7 студзеня 2012.

Падрабязней глядзіце тут: http://mihck.info/node/137 . Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне (017)212-45-81 (гарадскі) і (029)272-20-54 (мтс), або проста пішыце на той адрас, адкуль прыйшоў гэты ліст.

==
З павагай, Леанід Скарабагаты

Шаноўныя сябры!
Запрашаем вас паўдзельнічаць у суботніку у дзіцячым доме у прыгарадзе Мінска. Збор у суботу 17 верасня ў 11.00 каля ДК чыгуначнікаў у Мінску (вул. Чкалава 7, прыпынак Гасцініца "Спадарожнік").

Даведкі па тэлефоне у Мінску 212-45-81
+375 29 501-87-81
skype: mensk.by
ICQ: 24-934-24-14

=
З павагай, Леанід Скарабагаты

Старонкі

Subscribe to Хрысціянскі сацыяльны партал RSS

Уваход для карыстальнікаў