"Очевидно, что государство стремится занять место в нашем сознании, ранее принадлежавшее Богу".
М. Аллио

 

You are here

сацыяльныя праграмы zolak.org

Шаноўныя сябры!
Рад паведаміць вам добрую навіну: Віталь Рымашэўскі праявіў ініцыятыву і прапанаваў людзям, якія называюць сябе Хрысціянскай фракцыяй працягваць работу па хрысціянскаму паглыбленню. Нельга сказаць, што ўсе пытанні адразу былі знятыя. Але сам факт таго, што дыялог распачаўся – гэта, безумоўна, добры знак.

Што плануецца рабіць? Гэта залежыць ад вас. Высылайце вашыя прапановы і пажаданні. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да Жанны Шчарбінінай (ці можаце проста адказаць на гэты ліст).

У нядзелю 4 снежня 2011 адбылося паседжанне Нацыянальнай рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, на якой разглядалася пытанне хрысціянскага паглыблення. Падчас паседжання Рады нашай Прэсслужбе не было дазволена весці відэазапіс, таму паказаць відэа мы вам, на жаль, не зможам. Але магчыма, што запіс вялі Дзяніс Садоўскі і Еўрарадыё, і мы папросім іх падзяліцца з намі запісам. Калі яны згадзяцца, то мы яго апублікуем.

Падрабязней глядзіце тут: http://mihck.info/node/130

=
З павагай, Леанід Скарабагаты

Шаноўныя сябры!
Паведамляю вам, што агульнага рашэння аб удзеле ці няўдзеле Хрысціянскай фракцыі ў унутрыпартыйных спрэчках дагэтуль няма.
На нядзелю 4 снежня прызначана паседжанне Нацыянальнай рады. У парадак дня уключана і наша пытанне. Назвалі яго так: № 3. Пашырэнне БХД як “народнай партыі” і паглыбленне хрысціянскага духу партыі.

Шаноўныя сябры!

Прапануем вам для абмеркавання праект заявы Хрысціянскай фракцыі. Тэкст глядзіце тут: http://mihck.info/node/122 .

Абмеркаванне (прапановы і крытыка) тут: http://zolak.org/node/189 (для зарэгістраваных сяброў).

Калі вы яшчэ не зарэгістраваліся, тады вам сюды: http://zolak.org/bchd

=
З павагай, Леанід Скарабагаты

 

 

Старонкі

Subscribe to RSS - сацыяльныя праграмы zolak.org

Уваход для карыстальнікаў