8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету.
Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.
Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у рыцарскіх баях на жалезных конях. Будзе магчымасць праехацца на матацыкле і пазнаёміцца з байкерамі.